Ю-туб канал orsha_xyz да дня гумару выпусціў пазітыўнае відэа ў рубрыцы «Отвечают эксперты». Толькі экспертамі ў гэты раз сталі дзеці, а для многіх з іх стала цяжка адказаць на пастаўленыя пытанні. У роліку дзеці спрабуюць вызначыць для чаго выкарыстоўваліся розныя састарэлыя рэчы і растлумачыць гэта гледачам каналу. Аказваецца, стары вугальны прас трэба было падключаць да электрычнасці, таўкачык можна было выкарыстоўваць як юлу, а компас як гадзіннік, што часткова праўда.
Прапануем і вам паглядзець гэтае пазітыўнае відэа і ў гэтых нялёгкіх умовах падняць сабе настрой.