Больш за два дзесяткі жанчын прынялі ўдзел у асветніцкім семінары, прысвечаным тэме рознага роду гвалту ў сям'і.
Прадстаўніцы слабага полу пазнаёміліся з паняццем «гендэр», навучыліся адрозніваць віды гвалту, пачулі статыстыку яго праяваў у беларускіх сем'ях. Казала не толькі вядучая семінара - старшыня Барысаўскага жаночага сацыяльнага аб'яднання «Правінцыя» Аўтушка Алена Мікалаеўна, - але і самі ўдзельніцы - прыводзілі прыклады, дзяліліся сваім меркаваннем. Тэма закранала кожнага за жывое.
Вельмі важнай і карыснай аказалася інфармацыя аб тым, як здолець абараніць сябе ад гвалтаўніка ў доме: якія прымаць рашэнні, куды звяртацца, на якія законы спасылацца. Маладыя дзяўчаты асабліва зацікавіліся спецыяльным тэстам, па якім можна вызначыць чалавека, схільнага да гвалту, яшчэ ў пачатку знаёмства і сяброўства.
У канцы семінара Алена Мікалаеўна раздала ўлёткі з тэлефонам Гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801, а таксама нумарам крызісныя лініі: +375-29-756-35-24, дзе можна атрымаць адказ на пытанне : «як пабудаваць партнёрскія і сяброўскія адносіны». На жаль, у нашым горадзе няма такой грамадскай арганізацыі, якая б аказвала дапамогу і праводзіла непасрэдную працу з ахвярамі гвалту ў сям'і.
На відэа: частка семінару