У 1995 годзе гэты кліп яшчэ паспеў патрапіць у ратацыю на беларускім тэлебачанні - тады яно было больш блізкае да беларскай культуры і ліберальнае. Андрэй Мельнікаў паклаў на музыку верш Анатоля Сыса "Камяні майго вогнішча". Ён мог бы знікнуць, але нядаўна інтузіясты адлічбавалі ролік і выставілі ў сетку інтэрнэт.
На сёння такі кліп па рэжысуры і здымках можа падацца занадта простым, але тады гэта быў першы кліп на якім запісаны ні рок, ні поп, а бардаўская музыка і ён стаў пэўным адкрыццём: аказваецца так можна.