Нагадаем, што яшчэ ў красавіка было выяўлена знікненне з адных з могілак на вуліцы Энгельса надманільнай пліты. Яна была адметнай тым, што надпісы былі выкананыя на чэшскай мове і час ад часу яна патрапляла ў поле зроку краязнаўцаў, але дакладна асобу пахаванага высветліць ні ў кога не ўдалося. У пачатку года адзіная чэшская магіла знікла. Неабыякавы чалавек Аляксей Дужы з Мінску ў сувязі з гэтым звярнуўся ў міліцыю, бо гаворка хутчэй за ўсё ідзе пра крадзёж - надмагілле, відавочна, адліта з чугуну і акрамя каштоўнасці для даследчыкаў мае яшчэ і каштоўнасць для "чарнільнікаў", якія не рэдка крадуць жалеза з могілак.
У сярэдзіне траўня аршанская міліцыя пасля адмысловай праверкі паведаміла, што крымінальную справу ў сувязі са знікненнем пліты распачынаць не будзе - не магчыма высветліць важныя для гэтага нюансы. Але пошук пліты ўсё адно працягваецца - гаворыцца ў лісце.