09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-2

4 м/с

1001 гПа

15:00

-1

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

Орша, Культура

Пяць гарадоў, тры краіны

20.06.2020 14:40

5003 прагляду, 6 каментароў

Вандроўны фэст Караткевіча змесціць экскурсіі па Вільні і Кіеве. Таксама будуць Рагачоў, Менск і, натуральна, Ворша.

Адна з каардынатарак Вандроўнага фэсту Караткевіча пісьменніца Паліна Сцепаненка распавяла, што чакае гасцей вандроўнага фэсту Караткевіча, які адбудзецца ў канцы лістапада. астка праграмы вядомая ўжо цяпер.

Сёлета спаўняецца 90 год з дня нараджэння Караткевіча. Будзе другі Вандроўны фэст Караткевіча, які будзе мець шмат розных імпрэзаў: у Менску, Воршы, Кіеве, Вільні. У гарадах, якія былі дарагія Уладзіміру Караткевічу, якія ён апісваў у сваіх творах. Будуць аўтарскія экскурсіі, якія пройдуць у Менску, Воршы, Кіеве і Вільні па мясцінах Караткевіча. Абвешчаны конкурс унікальных дэбютных рукапісаў „Неба з сабою”. Узрост дэбютантаў не абмежаваны 35 гадамі, чалавек можа быць любога ўзросту. Выдаць дэбютную кнігу і таксама паўдзельнічаць у майстар-класах ад пісьменнікаў, паэтаў , павучыцца тыдзень. Гэта інфармацыя ёсць на сайце Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча, які ўжо працуе. Там можна глядзець абнаўленні, глядзець усе івенты, якія будуць.

Плануецца водны флэш-моб „Ладдзя радасці”. Можна будзе праплыць ад Воршы да Рагачова, наведаць мясціны апісаныя ў Караткевіча. Дняпро – гэта такая рака жыцця, якая ёсць фактычна ў кожным яго творы ў тым ці іншым выглядзе. Гэта і водарасці, і пясок, і вада, і сцэны на беразе Дняпра. Ужо аднойчы быў такі сплаў, ён адлюстраваны нават у фільме Віктара Корзуна і Касі Камоцкай „Як сканаю, душа застанецца”. Можна паглядзець, як людзі плавалі да гэтага. Сёлета ў межах Фэсту гэты флэш-моб можа быць больш масавым,але усё будзе залежыць ад сітуацыі з пандэміяй. Але лета пачынаецца, яшчэ да восені можна плыць па Дняпры.

Будзе наведванне дома Уладзіміра Караткевіча ў Воршы. Будзе таксама экскурсія па вуліцы Караткевіча ў Воршы, па Дняпры. Наведаем мясціны, апісаныя ў рамане „Леаніды не вернуцца да зямлі”, які выйшаў у савецкі час пад назвай „Нельга забыць”. Наведаем дом Уладзіміра Караткевіча да таго, калі пачне стварацца экспазіцыя. Наведванне дому будзе магчымым, дзякуючы бізнесоўцу Андрэю Балабіну, як і конкурс „Неба з сабою”. Наведванне дома, які яшчэ не стаў музеем – вельмі цікавы момант, бо калі мемарыялізацыя і музеефікацыя адбываецца, то дом штосьці страчвае, — сказала Паліна Сцепаненка ў інтэрв'ю радыё "Рацыя". Асноўныя мерапрыемствы фестывалю адбудуцца 28-29 лістапада.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пяць гарадоў, тры краіны

Вандроўны фэст Караткевіча змесціць экскурсіі па Вільні і Кіеве. Таксама будуць Рагачоў, Менск і, натуральна, Ворша.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение