03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

Беларусь, Грамадства

Вялікі князь Альгерд у Віцебску

30.06.2014 23:53

2945 праглядаў, 1 каментар

Жыхарам Віцебску ўдалося адстаяць сваё меркаванне пра помнік князю Альгерду - паведамляе ПЦ "Вясна"

Пасля чатырохгадовых спрэчак і абяцанняў 27 чэрвеня ў Віцебску адчынілі помнік Вялікаму князю літоўскаму Альгерду, які быў выбітным палітычным і вайсковым дзеячом ВКЛ. Помнік з'явіўся ў вялікай ступені дзякуючы таму, што гэтага дамагліся самі гараджане.

Князь Альгерд будаваў у Віцебску замкі, падчас ягонага кіравання сярэднявечны Віцебск дасягнуў істотнага росквіту. Аднак гэты князь хадзіў вайной супраць тагачаснай расійскай дзяржавы, і гэтая акалічнасць справакавала вялікія спрэчкі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўсталявання.

Ініцыятыва паставіць помнік князю Альгерду сыходзіла ад гарадскіх уладаў, і ў 2009 годзе быў абвешчаны конкурс скульптурных праектаў. Але тут жа знайшліся "прадстаўнікі грамадскасці", якія заявілі, што гэты князь – "чужы", што ён быў "вораг праваслаўя і братняга рускага народа". Шматлікія скаргі на віцебскіх чыноўнікаў, што нібыта "прадаліся Захаду і апазіцыянерам" былі накіраваныя ў многія дзяржаўныя інстанцыі…

Верагоднасць усталявання помніка ўжо пачала выклікаць сумневы, тым больш што з часу абвяшчэння ініцятывы прайшло некалькі гадоў, а справа з месца не рушылася. Пад ціскам "нязгодных" віцебскі гарвыканкам нават правёў нешта накшталт грамадскага абмеркавання праблемы "Ці патрэбны гораду помнік князю Альгерду". І большасць гараджан выказалася "за". Прычым зрабіла гэта не аднойчы: і на сайце гарвыканкаму, і на розных інтэрнэт-форумах, і ў калектыўных лістах, накіраваных мясцовым уладам.

Такім чынам, з'яўленне новага помніка ў Віцебску цалкам можна лічыць перамогай грамадства. Цяпер князь Альгерд можа стаць яшчэ адным брэндам Віцебску, бо гэта ўсяго толькі другая конная скульптура ў Беларусі, прысвечаная гістарычнаму мінуламу (першым быў помнік Усяславу Чарадзею, усталяваны ў Полацку), і першы паўнавартасны помнік Вялікаму князю літоўскаму на тэрыторыі былога ВКЛ.

Віцебскі досвед мусіць натхніць і жыхароў Наваградка: некалькі гадоў таму там таксама праводзіўся конкурс на лепшы праект помніка каралю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу. Гэты помнік улады таксама паабяцалі ўсталяваць, аднак пакуль абяцанне не выканана.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вялікі князь Альгерд у Віцебску

Жыхарам Віцебску ўдалося адстаяць сваё меркаванне пра помнік князю Альгерду - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение