Падзеі ў рамане «Ордэн Прамяністых» разгортваюцца ў двух часавых плынях. Першая — нашыя дні, 2009-2010 гады. Да журналіста незалежнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ з прапановай напісаць пра «Ордэн Прамяністых» — містычную арганізацыю, якая існавала ў 1920-я гады. Кміціч пагаджаецца, пасля чаго з ім пачынаюць адбывацца незразумелыя падзеі: збіццё ў падваротні, з’яўленне шпіёнскіх праграмаў на камп’ютары...
Другая лінія — уласна гісторыя «Ордэна Прамяністых». Удзельнікаў гэтай арганізацыі пачынаюць забіваць аднаго за другім. Расследаваннем справы займаецца музейны работнік Антон Хлюдзінскі і яго малады сябар Андрэй Камар.