Спявачка LEAR, яна ж Валерыя Суравіцкая прэзентуе відэа на трэк пад назвай «На стомленых крылах». Лірічная, на першы погляд, песня ўвасабляе ў сабе мяккі сум і цвёрдую ўпэўненасць, якая выражаецца яскравым радком «быць мілай мяне стаміла».
«Тое, што адбываецца ў нашай краіне цяпер, закранае ўсіх і кожнага. Сумных навінаў шмат, іх немагчыма ігнараваць, немагчыма быць абыякавымі. Быць мілымі нас усіх ужо стаміла. Я не лічу гэты трэк палітычным (хаця ўспрымаць яго можна па-рознаму). Гэта эмоцыі ад падзей, якія прыгожа выліліся ў музыку», — дзеліцца думкамі Валерыя.
LEAR запрашае паўдзельнічаць у флэшмобе пад хэштэгам #быцьмілаймянестаміла. Выкладайце ў сацсеткі свае гісторыі, думкі і меркаванні. Варта быць тымі, хто вы ёсць, а не тымі, якімі вас хочуць бачыць.