Нарад групы затрымання Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы прыняў паведамленне аб спрацоўванні трывожнай сігналізацыі крамы. Пасля прыбыцця на месца высветлілася, што невядомы мужчына з прылаўка гандлёвага аб'екта выкраў тры бутэлькі віна, пасля чаго схаваўся ў невядомым кірунку. Адбылося гэта 30 чэрвеня днём. Для пошукаў падазраванага да месца здарэння быў накіраваны міліцыянер-кінолаг аддзела аховы са службовым сабакам Кліфам. Востры нюх не падвёў: упэўнена узяўшы след, ужо праз некалькі хвілін ён прывёў да пад'езда адной з гарадскіх шматпавярховак. Неўзабаве супрацоўнікамі аддзела аховы сумесна з АУР Аршанскага РУУС прама на выхадзе з пад'езду ў стане моцнага алкагольнага ап'янення затрыманы падобны па прыкметах грамадзянін. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1986 г.н., які раней быў неаднаразова судзімы за разбой, рабаванне і паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.
Паводле інфармацыі Дэпартамента аховы, пры разборы было ўстаноўлена, што частку выкрадзенага спіртнога мужчына ўжо паспеў спажыць. Яго дзеянням дадзена прававая ацэнка, па факце крадзяжу распачата крымінальная справа.
<iframe width="645" height="363" src="https://www.youtube.com/embed/UbM1G-1IAQ0" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>