1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.04 BYN
10 PLN
= 6.83 BYN
10 CNY
= 3.80 BYN
100 RUB
= 3.42 BYN
100 UAH
= 9.11 BYN
00:00

+12

4 м/с

998 гПа

03:00

+11

4 м/с

998 гПа

06:00

+9

4 м/с

997 гПа

09:00

+12

5 м/с

998 гПа

12:00

+17

5 м/с

997 гПа

Орша, Здарэнні

Рабаванне па-аршанску

16.07.2020 19:27

1290 праглядаў, 19 каментароў

Двое зладзюжак паспрабавалі вынесці дарагое музычнае абсталяванне з дома мужчыны, пакуль той спаў. На дапамогу прыйшла суседка.

41-гадовы жыхар Оршы ледзь не пазбавіўся двух электрагітар, акустычнай сістэмы, заплечніка і смарт гадзін на суму амаль 2700 рублёў. А ўсё з-за застолля, якое доўжылася два дні. Яго мужчына праводзіў у кампаніі сяброў. Пасля заканчэння вячорак, будучы ў стане моцнага ап’янення, ён сустрэў парачку незнаёмцаў. Тыя прапанавалі праводзіць яго да хаты і нават выклікалі яму таксі. Ужо ў кватэры госці сталі паводзіць сябе па-гаспадарску. Пакуль сапраўдны ўладальнік жылля пайшоў спаць, мужчыны пачалі выносіць упадабаныя рэчы.

Сабраўшы здабычу, злодзеі накіраваліся да выхаду. Тут на іх шляху паўстала суседка. Жанчына, якая добра ведала аб захапленні суседа музыкай, западозрыла нешта нядобрае. Яна дастала мабільны тэлефон і прынялася здымаць усё, што адбываецца. Заспетыя знянацку падазраваныя спалохаліся і, кінуўшы скрадзеныя рэчы, сталі ўцякаць з месца злачынства. Прыехаўшыя па выкліку супрацоўнікі міліцыі абудзілі пацярпелага, і той зразумеў, што яго абакралі. У хуткім часе былі ўстаноўлены і асобы злодзеяў. Імі апынуліся жыхары Воршы 1976 і 1988 гадоў нараджэння. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа, выкрадзеныя рэчы вернутыя законнаму ўладальніку. Паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рабаванне па-аршанску

Двое зладзюжак паспрабавалі вынесці дарагое музычнае абсталяванне з дома мужчыны, пакуль той спаў. На дапамогу прыйшла суседка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение