Гэта рэспубліканская кампанія БХД пад агульнай назвай "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю". Па ўсёй краіне пададзена каля 100 заявак на пікеты ў 40 гарадах Беларусі.
У Оршы, у выпадку дазволу, пікет мусіць прайсці 12 ліпеня а 13-00 у парку ў раёне ільнокамбінату. Бліжэйшыя горады ў якім таксама пададзена заяўка на пікет - Віцебск і Мпгілёў. Варта адзначыць, што ні ў Оршы, ні ў Віцебску, ні ў Магілёве пікеты даўно не дазваляюць.
Тым не меньш, пікет не з'яўляецца асноўным метадам работы ў рамках кампаніі. У прыватнасці, у рамках кампаніі былі распрацаваныя заканадаўчыя прапановы да ўладаў па барацьбе са спойваннем насельніцтва.