Пройдзе яна ў канцы вуліцы Пуцяціна, там, дзе раней у бездараж можна было праехаць толькі хіба што на танку. Аднак цяпер сітуацыя мяняецца да лепшага. Ужо практычна створана пяшчаная падушка будучай дарогі, наперадзе яшчэ працы з каменем і друзам.
Кладка гэтай дарогі - вынік шматгадовых намаганняў старэйшыны вёскі Стаўры Ігара Грышанава, які за апошнія гады спісаў больш за дзясятак зваротаў з просьбай пачаць рамонтныя работы. Нарэшце гэтым летам справа зрушылася з мёртвай кропкі.