03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Машына ў метале

23.07.2020 16:01

3448 праглядаў, 0 каментароў

Пад Оршай затрыманая машына, «спакаваная» металам.

Аўтамашыну "Опель-Мовано", якой кіраваў жыхар Маладзечны, супрацоўнікі АДАІ і АБЭЗ Аршанскага РУУС затрымалі каля поўначы на ​​аўтадарозе Брэст - Менск - мяжа РФ каля вёскі Сенцюры. Аўтамабіль быў літаральна набіты ломам каляровага металу, які кіроўца хаваў у шматлікіх схованках. Мужчына абсталяваў у салоне падвойнае дно, хаваў метал пад абшыўкай салона, у бакавых стойках сядзенняў і пад імі, а таксама іншых кутках іншамаркі. Усяго ўладальнік грузу спрабаваў вывезці для збыту ў Расею амаль паўтары тоны каляровага металу. Кошт грузу, які складаецца ў асноўным з меднага дроту і элементаў труб, ацэньваецца амаль у 4600 рублёў.

Устаноўлена, што лом медзі мужчына нарыхтоўваў сярод насельніцтва свайго раёна без спецыяльнага дазволу. Раней ён ужо трапляў за аналагічнае правапарушэнне ў поле зроку праваахоўных органаў. У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 1-1 артыкула 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Нелегальны груз канфіскаваны. Затрыманне адбылося 14 ліпеня, вядома пра яго стала цяпер, паведамляе Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Машына ў метале

Пад Оршай затрыманая машына, «спакаваная» металам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение