Ноччу 31 ліпеня супрацоўнік Аршанскага аддзела дэпартамента аховы, несучы службу па ахове будынка раённага выканаўчага камітэта пачуў шум на вуліцы. Выйшаўшы з будынка, супрацоўнік звярнуў увагу на дваіх хлопцаў у нецвярозым стане.
Нягледзячы на тое, што маладыя людзі спяшаліся выдаліцца на пад’ехаўшым таксі, міліцыянт праявіў пільнасць і затрымаў двух сяброў. У ходзе праверкі, аператыўнікі Аршанскага РУУС ўсталявалі, што маладыя людзі каля 2 гадзін ночы вырашылі праверыць ўдаратрываласць рэкламнай шыльды цырульні і шкла дзвярэй крамы. У якасці прылады выкарыстоўвалі цэглу. Пасля хуліганскай выхадкі выклікалі таксі і планавалі з’ехаць з месца злачынства.
Растлумачыць свой учынак
Паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.