Познім вечарам 1 жніўня ў Аршанскім раёне адбылася аварыя, у якой загінуў малады кіроўца. ДТЗ адбылося каля 22.00 непадалёк ад вёскі Сасноўка. 22-гадовы кіроўца з'ехаў у кювет і ўрэзаўся на прыдарожнае дрэва. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы здарэння.
Усяго за мінулыя выхадныя на дарогах Беларусі адбылося 20 ДТЗ, у якіх загінула пяцёра і яшчэ 16 чалавек былі траўмаваныя. 172 кіроўцы кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, яшчэ 449 аўтааматараў у гэтыя дні селі за руль, не маючы пасведчання кіроўцы.