Пакуль падрабязнасці здарэння нам не вядомыя. Па тым, што паведамляюць відавочцы, можна меркаваць, што легкавушка Фольксваген збіла жанчыну практычна на мосце праз Аршыцу. Прычым, падобна, што жанчына выскачыла на дарогу хаця дарога абгароджана парапетамі.
Але дакладна ў прычынах аварыі будзе разбірацца ДАІ, а пакуль можам канстатаваць проста як факт: жанчына пацярпела, але засталася жывая і была шпіталізаваная.