Яшчэ ў час навучальнальнага года, калі было не зразумела ці сыйдуць школы на каранцін, ці на дыстанцыйнае навучанне, ці працягнуць работаць у звычайным рэжыме маладзёжнае аб’яднанне «Звяз» вырашыла даць магчымасць школьнікам вывучаць прадмет Оршазнаўства дыстанцыйна. Тлумачэнне было простае: калі матэматыку ці мовы настаўнікі неяк будуць выкладаць дыстанцыйна, то факультатыўным Оршазнаўствам ніхто пераймацца не будзе і школьнікі проста не атрымаюць патрэбных ведаў. А для «Звязу» гэты прадмет прынцыповы, бо гэтая арганізацыя стаяла ў вытокаў распрацоўкі прадмета, а тагачасны кіраўнік арганізацыі Алесь Шутаў быў тэхнічным рэдактар першага падручніка па прадмеце.
Сёння «Звяз» прэзентуе вынік сваёй трохмесячнай работы над першай часткай серыі ролікаў па Оршазнаўстве. Як і школьная праграма, першая частка распавядае пра геалогію Аршанскага раёна. Толькі ў роліку пра такую складаную тэму распавядаецца лёгка, даступна і не дарослым настаўнікам, а вожыкам.
У планах арганізацыі зрабіць увесь курс Оршазнаўства ў выглядзе відэа. Наступная частка будзе прысвечаная прыродзе раёну.
Відэа выкладзена ў свабодным доступе на ю-туб канале нашага сайту і карыстацца ім можна цалкам бясплатна, у тым ліку і для навучальнага працэсу ў школах.