Зводка МНС паведамляе пра два пажары якія адбыліся ў нашым рэгіёне за рабочы тыдзень. Першы з іх адбыўся ў Талачынскім раёне 4 жніўня. У вёсцы Серкавіцы загарэўся сарай, які ад вагня моцна пацярпеў - згарэлі дах і моцна пашкоджаны сцены.
А 6 жніўня ў вёсцы Шухаўцы Дубровенскага раёна таксама загарэўся сарай, а разам з ім і лазня. Ад лазні кое-што засталося, а сарай згарэў цалкам.