Відавочцы паведамляюць пра аварыю каля былога корпуса гатэлю "Орша" на вуліцы Астроўскага. Каля 13 гадзін тут сутыкнуліся адразу тры легкавых аўтамабілі. Падобна на тое, што адна машына рэзка затармазіла, а іншыя дзве не вытрымалі дыстанцыі і не паспелі зрэагаваць. У выніку тры легкавушкі пацалавалі адна адну ў... бампер.
Канешне пры такой аварыі пацярпелых няма, але рух па вуліцы некаторы час быў абмежаваны.