Учора, 19 жніўня, у
Як паведамляе прэс-служба МНС прыбыўшы да месца здарэння, назіралася гарэнне даху цялятніка, які належыць унітарнаму прадпрыемству «Радуньскае».
На момант узнікнення пажару ў будынку знаходзіліся 70 цялятаў, якія былі эвакуіраваны работнікамі МНС сумесна з персаналам прадпрыемства.
Пажар ліквідавалі выратавальнікі, агнём у будынку цялятніка пашкоджаны дах і стольнае перакрыцце.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.