Старыя пажары загарэліся ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Молакава. Такія сараі — перажытак савецкіх будозляў, калі кватэркі будаваліся настолькі маленькія і нязручныя, што не было дзе захоўваць гаспадарчы рыштунак. Зачастую цяпер яны безгаспадарчыя і бываюць прычынамі надзвычайных здарэнняў з-за сваёй недагледжанасці.
Пажар успыхнуў каля дзвюх гадзін ночы з 21 на 22 чысло і напужаў не мала жыхароў суседніх двароў, бо суправаджаўся моцным трэскам шыфера.