12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Начныя правакацыі

26.08.2020 13:51

5412 праглядаў, 4 каментара

У Оршы невядомыя маскіруюцца пад пратэстоўцаў, каб збіць хвалю пратэстаў.

Масавыя пратэсты беларусаў, у тым ліку некалькі тысяч чалавек на маршах і мітынгах у Оршы за перамены і супраць дыктату нязменнага прэзідэнта-ўзурпатара Лукашэнкі напалохалі ўлады. Менавіта іх, а дакладней падкантрольных ім сілавікоў і правакатараў падазраюць у серыі абуральных дзеянняў, якія робяцца па начох апошнія суткі. Адразу ў некалькіх гарадах зафіксаваны хуліганскія дзеянні глыбокай ноччу. Невядомыя гучна ўключаюць песні "Перемен!" і "Муры", якія выкарыстоўваюць праціўнікі Лукашэнкі, гучна смяюцца, б'юць шкло і мацюкаюцца. Гэтым яны будзяць людзей і імкнуцца выклікаць непрыязнасць да пратэстоўцаў. Пры гэтым падобны метад выкарыстоўваўся яшчэ савецкім МГБ для разгрому паўстанцаў-антысаветчыкаў у краінах Балтыі, Беларусі і Украіне. Тады загоны "службістаў" адмыслова пераапраналіся ў мундуры паўстанцаў, рабілі бясчынствы з мэтай кінуць цень на сапраўдных паўстанцаў, якія, хоць таксама не былі анёламі, але ніколі не чынілі тэрор супраць выпадковых людзей. Цяпер беларусы таксама падазраюць, што начныя правакацыі ідуць менавіта ад праўладных арганізацый, якія імкнуцца пакінуць Лукашэнку пры ўладзе ў краіне.

У Оршы падобнае рабілася на вуліцы Перакопскай яшчэ на мінулым тыдні, піша "Наша Ніва". І правакацыі працягваюцца. Прычым ладзяцца яны так "тапорна", што не пакідаюць сумневаў у тым, што да іх арганізацыі сапраўдныя пратэстоўцы не маюць ніякага дачынення. Вось што пішуць чытачы: "У Оршы на мінулым тыдні ў раёне вуліцы Перакопскай, дом 14, а палове на 4-ю раніцы прачнуўся ад крыку "Жыве Беларусь", разоў пяць, звон бітага шкла, глухія ўдары (па машыне нагой, або ў дзверы пад'езда) крык жаночы "пайшлі прэч, кончаныя», тупат ног наўцёк і далей цішыня. Учора ноччу ў такі ж час выбухі петард". Па рэакцыі людзей варта адзначыць, што большасць упэўненая, што гэта робіцца спецыяльнымі людзьмі, магчыма нанятымі крымінальнікамі, на якіх "вісіць" якая-небудзь справа з мэтай дыскрэдытацыі і змяншэння пратэстнага руху. На гэта ўказвае, напрыклад, і тое, што ў Менску правакацыі адбываюцца акурат у тых раёнах, дзе людзі пратэставалі супраць кіравання Лукашэнкі найбольш.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Начныя правакацыі

У Оршы невядомыя маскіруюцца пад пратэстоўцаў, каб збіць хвалю пратэстаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение