Аршанскі РУУС і ПСО «Анёл» шукае зніклую жыхарку Оршы — 40-гадовую Алесю Уладзіміраўну Яўменава. Жанчына - інвалід другой групы - 14 жніўня пайшла з дому ў невядомым накірунку, з тых часоў аб яе месцазнаходжанне нічога не вядома. Зніклая ростам 160 сантыметраў, поўнага целаскладу. У Алесі Уладзіміраўны шэрыя вочы і цёмныя кароткія валасы. У дзень знікнення яна была апранутая ў жоўтую талстоўку з малюнкам, чорныя легінсы, ружовую майку і ружовыя гумовыя шлапакі.
Вядома, што аршанка схільная да бадзяжніцтва і можа знаходзіцца сярод асоб цыганскай нацыянальнасці.
Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклую жанчыну, просяць паведаміць яе ў Аршанскае РУУС па тэлефоне 102 або ў ПСО «Анёл» па тэлефоне +375 (33) 666-60-33, +375 (33) 666-68-56.