30 жніўня адбыўся моцны пажар на колішнім аршанскім малаказаводзе, які перарабілі пад завод кампаніі "Савушкаў прадукт", бізнесоўца, які набліжаны да Лукашэнкі. Яшчэ ў час пажару твітэр МНС паведамляў, што плошча пажару складала 3 гектары, што папярэдняя версія прычыны пажару — загарэлася будаўнічае смецца складзенае на тэхнічным паверсе. Пасля з тэхнічнага паверху вагонь перакінуўся на ўцяпляльнік які і даў такі чорны дым. Потым з'явіліся падрабязнасці. А зараз, у інстаграме "Типичная Орша", апублікавалі фотаздымак і відэазапіс, як выглядае адно з памяшканняў завода пасля пажару.
<iframe src="https://vk.com/video_ext.php?oid=-184489795&id=456239228&hash=a89892dcd1f28068" width="640" height="360" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>