Альфа-банк на сваім карпаратыўным сайце апублікаваў інфаграфіку папулярнасці беларускай мовы па раёнах краіны. У інфаграфіцы можна пабачыць адказы на два пытанні: колькі чалавек назвала беларускую мову сваёй роднай і колькі чалавек назвалі беларускую мовай хатняй камунікацыі. Прычым па кожным раёне можна пабачыць як абсалютную колькасць адказаўшых на пытанне на карысць беларускай мовы, так і парцэнт ад усяго насельніцтва адміністрацыйнай адзінкі.
Разгледзім Аршанскі і суседнія раёны. У Аршанскім раёне роднай беларускую мову - паводле перапісу - назвалі 37,9%. Гэта трохі больш за 56.000 чалавек. Большасць жа назвала роднай расейскую мову - трохі больш за 85.000 чалавек. Яшчэ больш за 6.000 назвалі роднай іншыя мовы.
Меньш за палову роднай мовай лічаць беларускую і ў Лёзненскім раёне - 41,7% з 16.183 чалавек. У Горацкім раёне роднай назвалі беларускую 45,2%. У астатніх суседніх раёнах большасць схілілася на карысць беларускай мовы: Дубровенскі раён - 58,5%, Шклоўскі - 55,6%, Сененскі - 67%, Талачынскі - 61,3%. Калі ж паглядзець на ўсю мапу цалкам, то бачна, што Дубровенскі раён гэта ў некаторым сэнсе выключэнне, бо найменьшая колькасць тых хто назваў беларускую мову роднай пражываюць у памежных з Расіяй раёнах. Толькі ў Дубровенскім, Веткаўскім, Касцюковіцкім, Чачэрскім і Краснапольскім раёнах людзі адказалі на гэтае пытанне прыблізна як дубровенцы. У большасці ж раёнаў краіны беларуская мова родная для большасці людзей. за оэдкім выключэннем як, напрыклад, Гродненскі раён дзе беларуская мова прайграла расейскай усяго на 2.000 адказаў. Найбольш жа зрусіфікаваным аказаўся Добрушскі раён на мяжы з Расеяй - гэта адзіны раён дзе доля тых хто лічыць беларускую мову роднай меньш за 30%.
Прадказальна, горш сітуацыя выглядае сітуацыя з мовай хатняй камунікацыі - адказ на пытанне ў перапісе "На якой мове вы размаўляеце дома". Больш за 50% насельніцтва адказала станоўча на карысць беларускай мовы толькі ў заходніх раёнах краіны.
Па выкарыстанні беларускай мовы дома Аршанскі раён аказаўся самым зрусіфікаваным - толькі 3,9% размаўляюць па-беларуску дома. Нават у зрусіфікаваным Добрушскім раёне гэты паказчык 5,3%. З суседніх раёнаў па колькасці тых хто дома размаўляе па-беларуску: Дубровенскі раён - 11,6%, Горацкі - 22,7, Шклоўскі - 24,6%, Талачынскі - 32,7%, Сененскі - 33,8%, А памежны Лёзненскі - 9,9%.
Цалкам разгледзець інфаграфікі можна тут.