Абласное ДАІ паведамляе, што здарэнне адбылося 23 верасня каля 6 вечара. Мясцовы кіроўца на пагрузчыку пагадзіўся падвезці жанчыну 27-гадовую жанчыну на сваім транспарце. Канешне пагрузчык не можа разагнацца да хоць якой прыстойнай хуткасці і гэта раслабіла кіроўцу і пасажырку - яны, нават, не зачынілі дзверы. Гэта сыграла ракавую ролю ў паездцы.
У адзін момант жанчына проста вывалілася з пагрузчыка праз незачыненыя дзверы. Падзенне было трагічным - жанчына падаючы з прыстойнай вышыні пагрузчыка ды яшчэ і пад час - хай сабе і не хуткага - руху разбілася на смерць.
На фота: той самы пагрузчык