Гэты год у Беларусі стаў неверагодна жаночым. Спачатку каранавірус ў якім жанчыны-медыкі (а іх у медыцыне большасць, напрыклад медсёстры і санітаркі) сталі на пярэдні край барацьбы з каранавірусам. Потым нечакана трыюмвірат жанчынаў перавярнуў палітычную сітуацыю ў краіне, а потым жанчыны сталі неверагодна актыўнымі на акцыях пратэсту — чаго вартыя толькі штосуботнія жаночыя маршы!!!
У сувязі з вышэйсказаным, маладзёжная аб’яднанне «Звяз» абвяшчае першы конкурс абноўленай кампаніі «Мы аршанцы, мы беларусы» — конкурс дзіцячага малюнка на тэму «Мая мама — супергерой».
У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці не старэйшыя за 14 гадоў. Зразумела, што дзіцёнак у 14 гадоў малюе лепш чым напрыклад у 5 гадоў. Але журы будзе ацэньваць у першую чаргу сюжэт малюнка, яго ідэю, якая найлепш раскрые тэму і толькі ў другую чаргу само майстэрства малявання.
Ва ўмовах працягу распаўсюда каранавіруса, просім дасылаць малюнкі ў адсканаваным выглядзе (не фотаздымкі, а менавіта сканы, каб захаваць якасць і арганізатары маглі ў будучым раздрукаваць работа для выставы) на адрас нашага сайта [email protected] з пазнакай «Конкурс».
Тры пераможцы конкурса атрымаюць вельмі каштоўныя прызы-цацкі. Пра іх больш падрабязна мы раскажам у бліжэйшыя дні. Работы прымаюцца да 14 кастрычніка.