Нашыя чытачы з Бабінічаў даслалі фотаздымак з месца аварыі, якая адбылася 3 кастрычніка на адным з паворатаў ад трасы Е95 на Бабінічы. Тут проста ў кювет ыляцела машына таксі, відавочна, Яндэкс.
Як адбылася аварыя мы можам толькі здагадвацца. Або машына ехала на вялікай хуткасці (дазволенай на трасе) і не паспела дастаткова затармазіць пры павароце ў саму вёску, або кіроўца страціў увагу і з-за хуткасці выляцеў на сустрэчную паласу, а потым і ў прыдарожную канаву. Па фота бачна, што аўтамабіль атрымаў пашкоджанні сваёй пярэдняй часткі.