Аварыя адбылася раніцай 4 кастрычніка на вуліцы Пагранічнай. У машыны таксі службы 7220, якая зараз належыць Яндэксу.Таксі, проста пад час руху адвалілася кола. Жанчына кіроўца, пабачыўшы паломку, тут жа націснула на тармазы з-за чаго аўтамабіль закруціла і ён урэзаўся ў сустрэчную легкавушу.
Пацярпелых у выніку аварыі няма, ды і машыны атрымалі не такія і вялікія пашкоджанні як магло б быць, калі б кола адвалілася на вялікай хуткасці.