Восем сігналаў пра зніклых у лясах людзей 2 кастрычніка паступілі з Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. У пошуку грамадзян акрамя ратавальнікаў задзейнічалі работнікаў МУС, спецыялістаў і добраахвотнікаў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, леснікоў і мясцовых жыхароў.
Многія заблукалі, ідучы за дарамі лесу. Напрыклад, у Талачынскім раёне шукалі шасцярых жыхароў Оршы. Чатыры жанчыны і двое мужчын з раніцы адправіліся ў лес па ягады і згубіліся. Каля 21:00 ратавальнікі даведаліся пра тое, што патрэбна дапамога ў пошуку людзей. Работнікі МНС знайшлі ўсіх шасцярых глыбокай ноччу. Шпіталізацыя гараджанаў ня патрабавалася.
Ратавальнікі нагадваюць, што перад выхадам у лес трэба выбраць зручную, непрамакальныя вопратку і абутак, вывучыць карту мясцовасці. З сабой варта ўзяць зараджаны тэлефон па магчымасці з навігатарам, мінімальны набор сродкаў з аптэчкі, уключаючы лекі, нож, запалкі. Пажадана не ісці ў лес аднаму, у пахмурнае надвор'е, не папярэдзіўшы пра свой намер родных ці знаёмых.