Пажар адбыўся вечарам па 17 гадзін учора 8 кастрычніка ў вёсцы Калінаўка Дубровенскага раёна. Мужчына 1985 года нараджэння прыйшоў да жынчыны не слаба паддаты. Алкаголь даваў пра сябе ведаць — мужчына паводзіў сябе яўна неадэкватна — паведамляе прэс-служба МНС — у нейкі момант ён схапіў фарбу, напэўна як лёгказапальваючуюся сумясь, і пачаў абліваць фарбай гаспадарчыя пабудовы. Жанчына запанікавала і пабегла за дапамогай да суседзяў, але вярталася назад, то заўважыла, што мужчына гарыць, а разам з ім і яе сараі.
Жанчына змагла збольшага патушыць вопратку на мужчыне, але ўсё адно ён пацярпеў і быў дастаўлены ў бальніцу з апёкамі рознай ступені цяжкасці. А разам з мужчынай пацярпеў гаспадарчы гараж — ён амаль цалкам згарэў і сарай.
Галоўная разглядаемая прычына здарэння — спроба суіцыду ў п’яным стане.