Нагадаем, што конкурс дзіцячага малюнка быў абвешчаны моладзевым аб'яднаннем "Звяз" два тыдні таму і мусіў скончыцца да дня маці. Але найбольшыя эмоцыі - а значыць і творчасць - распачынаюцца менавіта пасля святкаванняў. Таму было вырашана працягнуць конкурс яшчэ на два тыдні. Прыём работаў скончыцца 28 кастрычніка.
У конкурсе могуць удзельнічаць дзеці да 14 год уключна. Ацэньвацца будзе больш не якасць малюнка, а яго змест, сэнс, сюжэт. Для мінімізацыі сацыяльнага кантакту ў вірусны перыяд, арганізатары прымаюць работы ў электронным выглядзе па адрасе [email protected] з пазнакай тэмы "на конкурс". Пажадана адсканаваць малюнак і менавіта ў адсканаваным выглядзе дасылаць. Нагадаем, што тэма малюнкаў "Мая мама - супергерой". Конкурс праводзіцца ў рамках кампаніі "мы-аршанцы, мы-беларусы".