Увечары 18-га кастрычніка ў Дуброўне па адрасе Вялікая Слабодка адбыўся пажар. Паведамленне пажарнікам паступіла ў 17:28. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў-пажарных назіралася адкрытае гарэнне жылога драўлянага дома. 60-гадовая гаспадыня дома на момант узнікнення пажару знаходзілася ў хаце са сваім мужам, 1953 г.н., пенсіянерам. Муж дом пакінуў самастойна, а вось жанчыну работнікі вынеслі з задымленага дома (знаходзілася ў пакоі на ложку ў свядомасці). Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі была шпіталізавана ў Дубровенскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе пазней ад атрыманых траўмаў памерла.
У выніку пажару ў доме пашкоджаны сцены, дах, столевае перакрыцце, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара пры курэнні.
<iframe width="612" height="344" src="https://www.youtube.com/embed/hjWwG_hSt5o" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>