Часткова гэтую інфармацыю падцвярджае прэс-служба МНС. Ратавальнікі не гавораць пра сам выбух, але падаюць відэа і фотаздымкі з месца падзеяў: саўна «Рэлакс».
Былая грамадская лазня некалькі год не працавала, але потым яе выкупіў прадпрымальнік, які і стварыў тут даволі папулярную саўну. Па ўсіх правілах супрацьпажарнай бяспекі памяшканне было абсталявана дымавой сігналізацыяй — магчыма яна і ўратавала жыцці наведвальніка і персаналу. Каля 7 гадзін вечара, калі ў лазні парыліся чатыры кліенты сігналізацыя спрацавала. Усе былі хутка эвакуяваныя і не пацярпелі.
Людзі не пацярпелі, але пацярпела само памяшканне — вагнём была пашкоджана парылка і душавыя кабінкі. Папярэдняя версія здарэння — кароткае замыканне.