У 2017 годзе на Курапацкай варце Андрэй Мельнікаў напісаў песню «Курапацкі блюз», але прэзентавана шырокім колам грамадства песня будзе толькі сёння, 29 кастрычніка 2020 года, на фоне падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне, у дзень памінання растраляных паэтаў у Курапатах.
Андрэй Мельнікаў: «У
На пачатку гучыць прамова С.Грахоўскага, Курапаты, 1995 год.
Архіўныя відэа Сяргея Чырыка: Курапаты (1995) і Курапаты (1988).
Мантаж: Кастусь Елісееў.
Курапацкі трывожны блюз
загучаў у чарговы раз.
Лес спявае — я малюся...
Курапацкі трывожны блюз.
Вецер дыхае сярод крыжоў.
Пад крыжамі — сляды жыцця.
Кальцавой дарогі лязо
разразае душу наўсцяж.
Самаходаў стальная кроў
між тваіх цячэ берагоў,
Курапацкая Беларусь...
Курапатаў трывожны блюз...