На хвалі грамадскай актыўнасці ў Беларусі з'явілася шмат крэатыву. Адна з праяваў крэатыўнасці - стварэнне новых сцягоў. Яна пачалася з Мінска, у сталіцы людзі стваралі сцягі сваіх раёнаў, але потым перакінулася і на тыя населеныя пункты (напрыклад вёскі) дзе сваіх сцягоў яшчэ не было. Агульнае ў гэтых сцягах - бел-чырвона-белыя колеры і завязка малюнка на гісторыю тэрыторыі.
Дайшла гэтая можа і на нашага горада. Інтузіясты прапанавалі два варыянты новага сцяга Оршы, на рускай і беларускай мовах. Канешне, наўрад ці новыя сцягі заменяць сёняшні - да яго нараканняў не было. Але сам факт крэатыву не можам не адзначыць.