Пажар адбыўся раніцай - каля 5 гадзін - 10 лістапада. Загарэўся двухкватэрны аднапавярховы жылы дом. У адной кватэры не было нікога - гаспадыня кудысці сыйшла, а ў другой кватэры пасля тушэння пажару быў знойдзены труп яе гаспадара, пажылога 64-гадовага мужчыны. Папярэдняя версія пажару - неасцярожнасцб мужчыны пры курэнні.
Ад пачатку тыдня гэта ўжо трэцяя смерць на пажары ў Аршанскім раёне. У панядзелак раніцай ў вёсцы Нямерава загінула сямейная пара.