Зараз работы па стварэнні мурала ідуць поўным ходам. З’явіцца ён на доме які злучае вуліцу Караткевіча і Марата. Цэнтральнай выявай мурала стане партрэт пісьменніка вакол якога будуць выразкі з яго рукапісаў і фрагменты малюнкаў. Фінансуе работы Андрэй Балаба, які сёння валодае домам у якім жыў пісьменнік.
