23 лістапада ў 8-19 у ЦАУ Аршанскага ГРАНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вуліцы БелДРЭС ў гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў-пажарных назіралася моцнае задымленне у трохпакаёвай кватэры. Гаспадыня, 1956 года нараджэння, пенсіянерка, на момант узнікнення пажару знаходзілася ў кватэры, якую пакінула самастойна, не пацярпела.
У выніку пажару ў кватэры ў памяшканні спальні знішчаныя шафа, ложак, закураны сцены, столь, пашкоджана маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведамляе МНС Віцебскай вобласці.