21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

Беларусь, Культура

Славуты аршанец і кінематограф

26.11.2020 13:59

3180 праглядаў, 0 каментароў

Музей гісторыі беларускага кіно пачаў паказ 19 стужак, звязаных з Уладзімірам Караткевічам.

Да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча Музей гісторыі беларускага кіно пакажа персанальную рэтраспектыву «Быў. Ёсць. Буду». Праграма пачалася 25 лістапада і будзе доўжыцца да 4 снежня.

Рэтраспектыва ўключае 19 мастацкіх, анімацыйных і дакументальных фільмаў. Гледачу пакажуць кіно і тэлеверсіі твораў Уладзіміра Караткевіча, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай культуры. Гэта «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямлiўся Ў Гароднi», «Чорны замак Альшанскі», «Мацi ўрагану», «Ладдзя роспачы», якія ў розныя гады былі створаны на кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама гісторыка-прыгодніцкі фільм «Сівая легенда», які пагружае ў часы Рэчы Паспалітай.

— Мы пастараліся максімальна насыціць праграму дакументальнымі стужкамі, у якіх дэталёва і беражліва асвятляецца асоба Уладзіміра Караткевіча, — сказаў кіраўнік музея Ігар Аўдзееў, яго словы прыводзіць агенцтва «Мінск-Навіны». — «Святло Караткевiча», «Быў. Ёсць. Буду», «Рыцар i слуга Беларусi», «Акафiст Уладзiмiр» — у гэтых фільмах-даследаваннях беларускіх кінематаграфістаў зроблена спроба вызначыць грамадска-культурнае значэнне пісьменніка ў кантэксце краіны і эпохі. Стужкі нібы уваскрашаюць Уладзіміра Сямёнавіча, паказваюць яго шлях ад настаўніка сельскай школы да класіка.

Яшчэ адна асаблівасць рэтраспектывы — паказ таго, як здымаліся карціны «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi», «Чорны замак Альшанскі», а таксама дэманстрацыя стужак Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, створаных па сцэнарах Уладзіміра Караткевіча.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Славуты аршанец і кінематограф

Музей гісторыі беларускага кіно пачаў паказ 19 стужак, звязаных з Уладзімірам Караткевічам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение