Хаця да юбілею Уладзіміра Караткевіча рыхтаваліся многія, каранавірус унес свае карэктывы і юбілей будзе адсвяткаваны вельмі сціпла і пераважна ў онлайн фармаце.Так, 26-га а 18-00 Беларускі Пэн-цэнтар распачне святочную імпрэзу "Вандроўны тост", якая будзе транслявацца ў ю-туб. Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі прэзентуе спектакль "Наш Караткевіч", а кампанія А1 будзе трансляваць яе на відэасэрвіс VOKA.
А 21-00 распачнецца вялікі онлайн-канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, які выканае песні на вершы Караткевіча.
У самім горадзе мерапрыемстваў адбудзецца не шмат. А 11-00 традыцыйныя паэтыныя чытанні каля помніка пісьменніка распачне музейны комплекс. А 13-00 свае чытанні там жа арганізуе Таварыства беларускай мовы, канешне, з ускладаннем кветак.