Вечарам 8 снежня ратавальнікам давялося выязжаць на Гомельскі завулак Задняпроўя. Тут адбыўся пажар у прыватным доме. Калі машыны МНС прыехалі на месца, з дому валіў дым. Але ўвайсці ў хату адразу не атрымалася. Спачатку давялося спілоўваць жалезныя дзверы. Дыму было шмат, але з вагнём ратавальнікі патрапіўшы ўнутар справіліся хутка - яго было не шмат. Не шмат, але дастаткова, каб гаспадар дома 1944 года нараджэння загінуў. Яяго знайшлі ў адным з пакояў на падлозе.
Зводка МНС паведамляе папярэднія высновы прычыны пажару: мужчына закурыў унутры памяшкання і яго неасцярожнасць і стала прычынай пажару.