09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

21:00

-0

3 м/с

1005 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Аўтобус з’ехаў у плот (фота)

11.12.2020 14:46

3996 праглядаў, 0 каментароў

Моцная галаледзіца прывяла да шэрагу аварыяў

З раніцы ў рэгіёне назіраецца мацнейшая галаледзіца. Гэта стварыла праблемы як для пешаходаў, так і для кіроўцаў. Нам паведамілі ўжо пра больш як 5 аварыяў па ўсім раёне і ў суседніх. Не далёка ад крамы Алмі ў першым мікрараёне сутыкнуліся дзве легкавушкі, каля пажарнай часткі ў цэнтры адбылося адразу некалькі аварыяў, адна з іх з удзелам машыны таксі. На Усходняй машына дастаўкі вады ўрэзалася ў дваравую лаўку і г.д.

Найбольш яскравая аварыя адбылася ў Талачыне каля аўтобуснага прыпынку «Холодильник». Кіроўца пасажырскага аўтобуса, пад’зжаючы да прыпынку зразумеў, што дарога слізкая настолькі, што з пасажырамі праязжаць гэты ўчастак проста небяспечна. Ён папрасіў выйсці ўсіх пасажыраў, а сам паспрабаваў прыпаркаваць аўтобус, каб сыйсці з маршрута. Але нават такі манеўр не атрымаўся. Ужо стаячы аўтобус пад уласнай вагой проста пачаў спаўзаць па лёдзе на ўзбочыну. У выніку перагароджаная дарога і памяты прыватны плот. Сам аўтобус не пацярпеў, як і людзі. Пазней ён змог сваім ходам накіравацца ў аўтапарк.

Фота суполкі ДАІ у «УКантакце»

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аўтобус з’ехаў у плот (фота)

Моцная галаледзіца прывяла да шэрагу аварыяў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение