Рэдкая з’ява калі грамадскія абмеркаванні рэальна нешта вырашаюць. Часцей яны праводзяцца даволі рэтуальна і прыцягваюць мала ўвагі, таму атрымліваюць мала зваротнай сувязі ад жыхароў раёна. Але ў Оршы складаецца добрая традыцыя, калі людзі рэальна праз грамадскія слуханні ўплываюць на рашэнні выканкаму ў галіне горадабудаўнічых праэктаў. Можна ўзгадаць грамадскае абмеркаванне вялікага сметніку пад Белева, які ў па выніках абмеркавання будзе перанесены ў іншае месца. Або прыняццё генеральнага плана Оршы, праэкт якога атрымаў значныя пазітыўныя змены ў выніку ўдзелу грамадскасці.
Цяпер можна гаварыць пра яшчэ адзін значны поспех. 26 верасня ў горадзе распалося грамадскае абмеркаванне праэкту будаўніцтва гандлёвага будынка (фармальна прыбудовы) каля дома № 1 па вуліцы Астроўскага. У будынка планавалася размесціць аптэку і аддзяленне банку, але эстэтычна будынак аніяк не ўпісваўся ў старую забодову цэнтра горада ды яшчэ і мусіў часткова закрыць сабой былы Трынітарскі манастыр — помнік архітэктуры. Гэта справакавала людзей да актыўнага ўдзелу ў абмеркаванні. У выканкам накіроўваліся як індывідуальныя лісты супраць будаўніцтва, так і калектыўныя звароты. Калектыўныя звароты арганізоўвалі адразу дзве ініцыятывы: Аб’яднаная грамадзянская партыя і кампанія «Гавары праўду». Затое за будаўнцтва не выказаўся (па нашых дадзеных, не падцверджаных афіцыйна) ніхто. У выніку аблвыканкам прыняў рашэнне адмяніць будаўніцтва.
Паводле пратаколу грамадскіх абмеркаванняў, былі атрыманыя шматлікія звароты грамадзян і юрыдычных асобаў з негатыўным стаўленнем да ідэі будаўніцтва. У выніку былі знойдзеныя дзве падставы для адмовы: не распрацаваная дакументацыя ахоўнай зоны помніка (хаця па такой прычыне ў цэнтры горада ўвогуле нельга нічога будаваць), праэкт будаўніцтва быў узгоднены належным чынам.