Цікавае супадзенне, але 10-га снежня ў Талачыне і ў Оршы прарвало трубаправоды халоднай вады. Спачатку а 8-48 ў Талачыне адбыўся такі прарыў па вуліцы Камунальнай. У выніку гэтага без вады засталося 160 прыватных дамоў.
А ў Оршы вадаправод прарвала а 11-30 у раёне мясакамбінату. Без вады засталіся 9 шматпавярховікаў (практычна ўвесь раён) і мясцовы коледж.
У абодвух выпадках аднаўленчыя работы занялі не больш за 4 гадзіны.