На гэтым тыдні зводка абласнога МНС абнаўлялася не рэгулярна. Але ў кожным выпуску зводкі быў хаця б адзін пажао у нашым ці суседніх раёнах.
Так, у Оршы 13 снежня раніцай па вуліцы Міра згарэла нейкая гаспадарчая пабудова. І ў той жа дзень у вёсцы Янава Сененскага раёну - таксама раніцай - загарэўся прыватны дом.
17 снежня вечарам пажар адбыўся ў мястэчку Копысь. Тут загарэўся сарай. А 18-га адбыўся пажар у вёсцы Якубава Дубровенскага раёну - загарэўся склад у выніку чаго пашкоджаны не толькі сам будынак, але і гаспадарчыя рэчы: дрэваапрацоўчы станок, дзве бетонамяшалкі і будаўнічыя матэр'ялы, якія былі на складзе. Ва ўсіх выпадках чалавечых ахвяраў няма.