Як паведамляе Следчы камітэт, 19 снежня чацьвёра не маладых (усім больш за 50 год, дваім амаль па 70) жыхароў суседняга Горацкага раёна прыехалі папаляваць у Дубровенскі. І паляванне атрымалася ўдала — каля вёскі Ляхаўка сябры змаглі падстрэліць самца лася. Паспяховыя паляўнічыя спакойна раздзелывалі тушу здабычы, калі да іх пад’ехалі супрацоўнікі аховы жывёльнага свету. І высветлілася, што дазволу на лася ў квартэта не было.
З паляваннем ім пашанцавала, а з праваахоўнікамі не. Цяпер супраць мужчынаў заведзена крымінальная справа і яны затрыманыя. А сума стратаў, якую відавочна давядзецца кампенсоўваць склала аж 8.000 рублёў.