Ад раніцы 22 снежня у Оршы ўжо адбылося прынамсі дзве аварыі з удзелам машынаў таксі - паведамляюць нашыя чытачы. Адна з аварыяў адбылася ў Чаромушках насупраць паліклінікі. Падобна, што таксі выязжала з двара і не размінулася з іншай легкавушкай.
Другая аварыі адбылася ў прыватным сектары - падобна, што на вуліцы Марата. Тут таксама сутыкнуліся таксі і звычайная легкавушка.