Гурт Anet, які з'явіўся літаральна на днях выпусціў свой першы трэк. Перад Новым годам гурт узяўся за даволі незвычайную тэму для металічных калектываў - каляды. Хаця Anet і прапісаўся ў Оршы, насамрэч, яго музыкі паходзяць з розных гарадоў краіны: Віцебск, Мінск, але двое ўдзельнікаў з нашага гораду.
Гурт пазіцыянуе сваю музыку як альт-метал, але ў сваёй творчасці дадае розныя элементы іншых накірункаў цяжкай музыкі. Хаця метал падаецца даволі брутальнай музыкай, песня атрымалася вельмі пазітыўнай. Раім і вам паслухаць навічкоў аршанскага року, а заадно і падпісацца на іх старонку ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".