Некалькі дзён таму ў Оршы прарвала каналізацыйны калектар, у Дняпро трапілі сцёкавыя воды. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыю ў 15:30, было гэта яшчэ 24 снежня. Быў пашкоджаны жалезабетонны гаспадарча-бытавы каналізацыйны калектар (дыяметр 1000 мм, глыбіня залягання 4 метры) па вуліцы Флёрава, 11а. Факт аварыі пацвердзіла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Адноўлены калектар быў праз пяць гадзінаў — у 20:30.
Работнікі Аршанскай гарадской і раённай інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю ракі. Яны не выявілі бачных забруджванняў паверхні вады і мору рыбы. Вынікі аналізу пробаў вады будуць вядомыя сёння, 29 снежня.
Жыхарам Оршы ваду не перакрывалі.